План выхаваўчай работы з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, у перыяд з 27.03 па 01.04.2023 год
Раздзел I. Абгрунтаванне прыярытэтных напрамкаў, форм, метадаў выхаваўчай работы на змену.
План выхаваўчай работы з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў аздараўленні (далей – План), вызначае мэты, задачы, змест, формы і метады выхаваўчай і аздараўленчай работы з дзецьмі ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, і накіраваны на выхаванне асобы і ўмацаванне яе здароўя, у тым ліку фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, бяспечных і адказных паводзін.
План распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2006г. №125, Праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні (Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2011 № 336). Канцэпцыяй санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.11.2006 г. №1478.
Раздзел II. Мэтапакладання.
Мэта: фарміраванне рознабаковай развітай, маральна сталай, творчай асобы; арганізацыя працы, адпачынку і аздараўлення дзяцей з мэтай аднаўлення і ўмацавання іх фізічных і духоўных сіл.
Задачы:
- фармаваць у падлеткаў усвядомленую патрэбнасць ў рабоце, прапагандаваць здаровы лад жыцця праз арганізацыю аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў;
- працаваць па адаптацыі падлеткаў да сучасных умоў жыцця праз працоўную дзейнасць па рэалізацыі іх інтарэсаў і запатрабаванняў, праз пашырэнне сферы іх зносін і дзейнасці;
- фарміраваць адносіны супрацоўніцтва і садружнасці ў дзіцячым калектыве і ў працэсе ўзаемадзеяння падлеткаў і дарослых;
- ажыццяўляць прафілактыку асацыяльных паводзін;
- знаёміць выхаванцаў з гісторыяй і культурай сваёй рэспублікі, фарміраваць у дзяцей уменні і навыкі самастойнага планавання свайго вольнага часу.
Раздзел III. Віды дзейнасці: працоўная, пазнавальная, творчая, гульнявая, камунікатыўная.
Формы работы: віктарыны, пазнавальныя гадзіны, акцыі, спартыўныя, сюжэтна-ролевыя гульні, гульні з выкарыстаннем новых інфармацыйных тэхналогій, гульні на развіццё камунікатыўных здольнасцей, гутаркі, конкурсы, дыскатэкі і іншыя.
Метады работы: слоўная перадача інфармацыі, стымулявання і матывацыі, наглядная перадача інфармацыі з дапамогай практычнай дзейнасці, нагляднай перадачы інфармацыі і глядзельнага ўспрымання інфармацыі, кантролю і самакантролю і іншыя.
У аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Сняжынка" ў перыяд зімовых канікулаў накіравана на фарміраванне здаровага ладу жыцця, а таксама акцэнтуе змест педагагічнага працэсу на ўяўленні аб пазітыўных і негатыўных фактарах, якія ўплываюць на здароўе дзіцяці, на ўяўленні аб асноўных кампанентах культуры здароўя і здаровага ладу жыцця , выкананні правіл асабістай гігіены, развіцці ўмення арганізаваць свой вольны час і рэгулярна займацца працай, фізічнай культурай і спортам, на прадстаўленні ўсвядомленага выбару ўчынкаў, паводзін, якія дазваляюць, захоўваць і ўмацоўваць сваё здароўе, фармаванні культуры сілкавання.
Раздзел IV. Рэсурснае забеспячэнне выхаваўчага і аздараўленчага працэсаў
- Медыцынскае суправаджэнне ажыццяўляецца па ўзгадненню з “Дабрынеўскай амбулаторыяй” ўрача агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя УЗ “Дзяржынская цэнтральная раённая бальніца”. Ажыццяўляецца кантроль за выкананнем санітарна-гігіенічных нормаў пры арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчых працэсаў (рэжым дня, рацыянальнае размеркаванне нагрузкі на працягу дня і па днях тыдня, выкананне патрабаванняў да выкарыстання тэхнічных сродкаў навучання і кампутарнай тэхнікі і т.д.). Выкарыстоўваюцца метады і методыкі навучання і выхавання, адэкватныя ўзроставым магчымасцям і асаблівасцям дзяцей. Выконваецца рацыянальнае чаргаванне працоўнай, разумовай і рухальнай актыўнасці. Створаны камфортны станоўчы псіхалагічны мікраклімат. Ажыццяўляецца прафілактыка негатыўных праяў у працэсе зносін. Выкарыстоўваюцца здароўезберагальныя тэхналогіі, заснаваныя на прынцыпах прыродазгоднасці.
- Трохразовае харчаванне і пітны рэжым арганізаваны на базе сталовай установы адукацыі. Двухтыднёвыя рацыёны харчавання складзены на аснове рэкамендуемых велічынь фізіялагічных патрэб дзяцей (калараж, вавёркі, вугляводы, тлушчы, мінеральныя элементы, вітаміны з улікам узросту дзяцей). Выконваецца аб'ём, кратнасць і тэмпературны рэжым харчавання і эстэтычнага выгляду прыгатаваных страў. Ажыццяўляецца С-вітамінізацыя ежы. Выкарыстоўваецца фільтраваная вада. Арганізавана гігіенічнае выхаванне, праводзіцца санітарна-прафілактычная работа. Кантроль за выкананнем санітарна-гігіенічных норм і патрабаванняў да арганізацыі харчавання ажыццяўляецца штодзень у адпаведнасці з метадычнымі рэкамендацыямі.
- У аздараўленчых мэтах выкарыстоўваюцца прыродна-рэкрэацыйныя рэсурсы мясцовасці. Праводзяцца рухомыя гульні на свежым паветры, прагулкі па школьнай тэрыторыі
- Арганізавана здароўезберагальнае асяроддзе. Памяшканні адпавядаюць гігіенічным патрабаванням. Арганізаваны зберагалны рэжым дня. Працуе актавая зала з музычным абсталяваннем. Навучэнцы маюць магчымасць наведваць школьны музей, размешчаны на базе ўстановы адукацыі.
- У рамках комплекснага падыходу ажыццяўляецца падрыхтоўка педагагічных кадраў і работа па падтрыманні іх прафесійнага ўзроўню: сістэматычнае выяўленне, вывучэнне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту; аказанне падтрымкі творчым ініцыятывам і наватарскім пачынанням і іншае.
Раздзел V. План мерапрыемстваў у аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем “Задорынка”
Дата правядзення |
Назва мерапрыемства |
Час правядзення |
Месца правядзення |
Удзельнікі |
Адказныя |
27.03.2023 |
Адкрыццё лагера. Правілы ўнутранага распарадку. |
08.30 |
Кабінет ГПД |
Выхаванцы лагера |
Абрамовіч Н.А., Бокарава Г.Я. выхавацелі,
Марозава Л.С. настаўнік фізічнай культуры |
Медыцынскі агляд дзяцей “У гасцях у доктара Небаліта” |
08.40 |
Кабінет ГПД |
|||
Аперацыя “Утульнасць” |
08.50 |
Кабінет ГПД |
|||
Хвілінка здароўя “Каб добра бачыць трэба …” |
09.05 |
Кабінет ГПД |
|||
Рухомыя гульні “Вас вызывае спартландыя” |
10.30 |
Спартыўная зала |
|||
Краязнаўчая віктарына “Ці ведаеш ты свой край?” |
11.30 |
Кабінет ГПД |
|||
Інтэлектуальная гульня “Кола гісторыі” |
12.15 |
Кабінет ГПД |
|||
Экалагічнае лато “Свет прыроды: планета жывёл” |
14.00 |
Кабінет ГПД |
|||
Азбука Бяспекі “Сезонныя змены ў прыродзе” |
15.50 |
Кабінет ГПД |
|||
28.03.2023 |
Хвілінка здароўя “Прафілактыка інфекцыйных захворванняў” |
09.05 |
Кабінет ГПД |
Выхаванцы лагера |
Курак В.М., Лычкоўская Н.А. выхавацелі
Вінаградаў В.В. настаўнік фізічнай культуры, Рабізо І.М. педагог-сацыяльны Юхновіч В.М. педагог - арганізатар |
Інтэлектуальная гульня “Хачу ўсё ведаць” |
09.30 |
Кабінет ГПД |
|||
Спартландыя “Мы за здаровы лад жыцця” |
10.30 |
Спартыўная зала |
|||
Час любімых спраў “Сакрэты творчага чалавека” |
11.30 |
Кабінет ГПД |
|||
Гульнявы трэнінг “Хлопчыкі з Марсу, дзяўчынкі з Вінеры” |
13.30 |
Кабінет ГПД |
|||
Поле цудаў “Для спрытных і дасціпных” |
14.00 |
Кабінет ГПД |
|||
Азбука Бяспекі “Вуліца” |
15.50 |
Кабінет ГПД |
|||
29.03.2023 |
Хвілінка здароўя “Добрая ўсмешка – залог здароўя!” |
09.05 |
Кабінет ГПД |
Выхаванцы лагера |
Зянькова Н.Г., Юхновіч В.М. выхавацелі
Рабізо І.М. педагог сацыяльны
Каваленка Т.В., бібліятэкар |
Гульня-падарожжа “Сакрэты здароўя” |
10.30 |
Кабінет ГПД |
|||
Занятак - гульня “Асцярожна: інтернет” |
11.30 |
Кабінет ГПД |
|||
Брэйн-рынг “Таямніцы малой радзімы” |
13.30 |
Кабінет ГПД |
|||
Гучнае чытанне “С книгай я дружу – в этом радость нахожу” |
14.15 |
Сельская інтэграваная бібліятэка |
|||
Азбука Бяспекі “Мы - пешаходы” |
15.50 |
Кабінет ГПД |
|||
30.03.2023 |
Хвілінка здароўя “Законы правільнага харчавання” |
09.05 |
Кабінет ГПД |
Выхаванцы лагера |
Васько Ю.І., Каржанеўская Н.М. выхавацелі
Марозава Л.С. настаўнік фізічнай культуры, Юхновіч В.М. педагог-арганізатар Каваленка Т.В. бібліятэка |
Спаборніцтвы “Мы б’ем Рэкорды!” |
10.30 |
Спартыўная зала |
|||
Творчая майстэрня “Цуды сваімі рукамі” |
11.30-13.00 |
Кабінет ГПД |
|||
Пазнавальная гульня “Калі вы ветлівыя…” |
Кабінет ГПД |
||||
Віктарына “Шчаслівы выпадак” |
13.30-15.00 |
Кабінет ГПД |
|||
Трэнінг “Людзі з абмежаванымі магчымасцямі: разбураем стэрэатыпы” |
Кабінет ГПД |
||||
Акцыя “Давайце чытаць разам” |
Сельская інтэграваная бібліятэка |
||||
Азбука Бяспекі “Мы і транспарт” |
15.50 |
Кабінет ГПД |
|||
31.03.2023 |
Хвілінка здароўя “Антыбактэрыальныя сродкі – правілы выбару” |
09.05 |
Кабінет ГПД |
Выхаванцы лагера |
Зянькова Н.Г., Лычкоўская Н.А. выхавацелі, Марозава Л.С. настаўнік фізічнай культуры, юхновіч В.М. педагог арганізатар, Рабізо І.М. педагог сацыяльны |
Рухомыя гульні і эстафеты “Хутчэй, вышэй, мацней!” |
10.30 |
Спартыўная зала |
|||
Пазнавальны пазл “Знаўцы роднай мовы” |
11.30-13.00 |
Кабінет ГПД |
|||
Інтэлектуальная гульня “Мая Радзіма–Беларусь” (педагог арганізатар) |
Кабінет ГПД |
||||
Гульня-інтрыга “Загадкавыя пісьмы” |
13.30-15.00 |
Кабінет ГПД |
|||
Занятак-трэнінг “Знікай, абіда.” (педагог сацыяльны) |
Кабінет ГПД |
||||
Азбука Бяспекі “Скрыжаванне дарог” |
15.50 |
Кабінет ГПД |
|||
01.04.2023 |
Хвілінка здароўя “Шкодныя звычкі для твайго здароўя” |
09.05 |
Кабінет ГПД |
Выхаванцы лагера |
Марозава Л.С., Патапчык С.І. выхавацелі, Каваленка Т.В. бібліятэкар, Юхновіч В.М. педагог-арганізатар, Рабізо І.М. сацыяльны педагог |
Спаборніцтвы па міні-футболу |
10.30 |
Школьны стадыён |
|||
Гульня-падарожжа “Па краіне “Чысцюлькіна”” (сельская інтэграваная бібліятэка) |
11.30-13.00 |
Сельская інтэграваная бібліятэка |
|||
Конкурс малюнкаў “Разам весела крочыць...” |
Кабінет ГПД |
||||
Занятак-рашэнне сітуацыйна-прававых задач “Гэта маё рашэнне.” |
13.30-15.00 |
Кабінет ГПД |
|||
Вусны журнал “Прэстыжныя прафесіі” |
Кабінет ГПД |
||||
Аперацыя “Пакажы і навучы” |
Кабінет ГПД |
||||
Азбука Бяспекі “Светафор” |
15.50 |
Кабінет ГПД |
*У плане магчымы змены.
**Са змяненнем умоў надвор'я месца правядзення мерапрыемстваў змяняецца.