Управление по образованию, спорту и туризму Дзержинского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Даниловичская средняя школа"
14 кастрычніка 1861 - заснавана Добрынёўскае народнае вучылішча
12 мая 1862 - заснавана Добрынёўская школа для дзяцей часова абавязаных сялян
1864 -створана пачатковая Данілавіцкая школа
1925 - на базе пачатковай школы адкрыта сямігодка
1935 - на базе сямігодкі адкрыта Данілавіцкая сярэдняя школа
1 верасня 1987 - школа пераехала ў сучасны будынак
2003 - адбылося аб'яднанне Дабрынёўскай базавай і Данілавіцкай сярэдняй школы
11 мая 2005 - школа атрымала статус юрыдычнай асобы і новую назву «Данілавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
01 верасня 2009 - адбылося аб'яднанне Данілавіцкага дзіцячага сада і Данілавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Данілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
20 кастрычніка 2011 - установе адукацыі прысвоена новая назва дзяржаўная установа адукацыі "Данілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад - сярэдняя школа"
ИХ ИМЕНАМИ МЫ ВСЕГДА ГОРДИМСЯ
Любой уголок нашей республики по-своему уникален и неповторим – своей местностью, своими традициями, своими людьми: простыми тружениками и знаменитостями. Так же и любая школа, обучая сегодня очередное поколение, стремится сделать все для того, чтобы выросло оно достойным и трудолюбивым, заняло свое место в этой жизни, могло равняться на выпускников прошлых лет, уже активно проявивших себя в разных направлениях не только трудовой деятельности, но также имеющие высокие профессиональные достижения в государственной деятельности, политике, общественной жизни, в области науки, образования, спорта, культуры, здравоохранения и т.д.
С целью восстановления славных имен своих выпускников, знаменитых людей микрорайона и создания положительного имиджа учреждения образования с начала этого учебного года мы приступили к реализации данного проекта. Его цели и задачи более чем ясны. Ведь, чего греха таить, с течением времени, в связи со сменяемостью педагогических кадров и по иным причинам мы редко следим за профессиональным путем своих бывших учащихся, коллег, товарищей и односельчан их достижениями, которые могли бы стать хорошей школой воспитания для сегодняшних учеников.
Сваё жыццё я прысвяціў Дзяржыншчыне –
Радзіўся, вырас тут і працаваў,
І ўсіх я ведаю, і ведаюць мяне,
Бо сэрца і душу я землякам аддаў!
Гэтыя радкі належаць вядомаму ў Дзяржынскім раёне чалавеку, які нарадзіўся і пражыў сваё жыццё ў вёсцы Дабрынева. Іван Іванавіч Шабалінскі працаваў у раённай газеце "Сцяг кастрычніка". Фотакарэспандэнт, загадчык сельгасаддзелам, а затым загадчык аддзела фотаінфармацыі - этапы прафесійнага шляху Івана Іванавіча. Ён быў вельмі цікавым чалавекам, поўным запалу, жыццёвай энергіі і чалавекалюбства. Яго жыццёвы і творчы шлях - гэта ланцужок цікавых падзей, прыкладаў і фактаў даўжынёй у 75 гадоў. Гэты чалавек быў знакаміты добрымі справамі. Цяжка пераацаніць уклад, які зрабіў за сваё жыццё Іван Шабалінскі для нашага раёна. "Чалавек не вечны. Але пасля яго застаецца справа яго рук". З упэўненасцю можна сказаць, што гэты выдатны чалавек застанецца ў нашай памяці назаўжды і як чалавек-прафесіянал, і як патрыёт сваёй маленькай радзімы.
Аляксандр Іосіфавіч працуе трактарыстам-машыністам сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла ММК-АГРА ААТ “Мінскі мясакамбінат”.
У лістападзе 2018 года адзначаны ганаровым званнем “Лепшы па прафесіі” і ўручана падзяка старшыні Дзяржынскага выканаўчага камітэта.
33 гады працы на палетках гавораць аб многім. Аднак Аляксандр вельмі сціпла адносіцца да свайго новага звання і гаворыць:
- Такіх, як я, — вельмі шмат. Але работа сама па сабе нялегкая, таму пасля цяжкага працоўнага дня хочацца проста адпачыць, а самы лепшы адпачынак для мяне дома побач з самымі блізкімі і роднымі людзьмі – маёй сям’ёй.
Леанід Мікалаевіч працаваў шафёрам сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла ММК-АГРА ААТ “Мінскі мясакамбінат”.
У лістападзе 2018 года ўручана падзяка старшыні Дзяржынскага выканаўчага камітэта за 3 месца ў раённых спаборніцтвах па адвозу зяленай масы.
Пра сваю перамогу распавядае сціпла і гаворыць:
- Прыемна, канешне, але нават неяк і няёмка. Сярод маіх калег ёсць і лепшыя за мяне, а мне прысвойваюць званне. Хаця, гэта вельмі добра, што ў нас ёсць падобныя спаборніцтвы – ёсць да чаго імкнуцца.
Тры дарослыя сыны, унук і ўнучка – вось хто сапраўды ганарыцца бацькам і дзедам. Яны і ёсць галоўны клопат перадавіка вытворчасці. Шкадуе наш зямляк толькі аб тым, што на хобі не хапае часу, таму што добры шафёр і механізатар ніколі не сядзіць без справы.